Вось
тут Ася выклала сваю навуковую працу пра літаратурныя блогі жж, класіфікавала іх паводле кантэнту, а фактычна проста паведаміла ўсім, што існуюць такія блогі і чым яны адметныя, данесла інфармацыю і прапіярыла. Дзякуючы Асі, я даведалася, якой павінна быць навуковая праца па журналістыцы:)
А я вось падумала: як жа ў філалогіі можна дасьледаваць блогі? Прапаную вашай увазе колькі тэмаў...
Па літаратуразнаўстве:
1. Пост як жанр сучаснай літаратуры.
2. Тыпалагізацыя вобразаў сучаснай благасферы
3. Тэг як ідэнтыфікатар жанру
4. Гіперспасылка як сродак выражэння інтэртэкстуальнасьці
5. Кроспост і копіпаст: плагіят у благасферы
Па мовазнаўстве:
1. Мова благасферы як люстэрка маўленчага узусу
2. Камунікацыйныя стратэгіі маўленчага акту (на прыкладзе жж-пастоў і каментароў да іх)
3. Вербальнае і аўдыёвізуальнае ў жж: імкненне да паліфаніі
4. Стыль благасферы (да пытання класіфікацыі функцыянальных стыляў маўлення)
5. Блог як крыніца вывучэння ідыястылю